Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Не пакідаем мовы роднай

Дата: 24 мая 2019 в 09:23, Обновлено 24 мая 2019 в 11:56
Автор: Михник Р. В.
388 просмотров

Пад такой назвай 23 мая 2019г. у дашколным цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў метадычны фестываль “Вінікі года – 2019”.

З мэтай павышэння матывацыі педагагічных работнікаў да актыўнага выкарыстання беларускай мовы  ў мерапрыемства былі ўключаны розныя формы работы, якія ў будучым магчыма будзе выкарыстоўваць ў працы з выхаванцамі і іх бацькамі.

На метадычным фестывалі была адзначана роля дзяржавы ў папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання ў жыцці грамадства беларускай мовы, звернута ўвага на тое, як павысіць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнню выхаванцаў да багацця роднай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе.

У праграму фестываля былі уключаны выказванні, думкі, знакамітых людзей Беларусі.

Сустрэча выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і спецыялістаў установы пачалася вясёлай  хвілінай “Салютуем сардэчна!” з добрымі пажаданнямі ўсім і кожнаму.

Прысутныя з цікавасцю і актыўнасцю ўспрымалі ўвесь калейдаскоп педагагічных ідэй. А гэта:

верш Максіма Танка “Родная мова” (Сончык Г.У., педагог-псіхолаг);

верш Яніны Жабко “Родная мова” (Ланцэвіч А.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі);

гульня-спаборніцтва “Перакладчыкі” (Гаспадура Я.Б., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці);

музычны кліп “Родны мой горад”(Нячай Н.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі);

музычная гульня-спаборніцтва “Пазнай мелодыю” (Грыбоўская Н.Я., Маршанюк К.А., Семяняка Н.М., музычныя кіраўнікі);

дэманстрацыя нагляднага матэрыялу з вопыту работы і арганізацыя дыдактычных гульняў-спаборніцтваў “Сябруюць людзі ўсёй зямлі”, “Птушкі і звяры Беларусі” (Агейчык М.Г., выхавальнік дашкольнай адукацыі), “У сімвалаў шмат імёнаў” (Клінчук А.С., выхавальнік дашкольнай адукацыі);

работа з электронным дапаможнікам “Падарожжа ў чароўны свет беларускай казкі” (Штэйнвальд А.Г., Юрахно Д.А.,  выхавальнікі дашкольнай адукацыі);

відэа замалёўкі “Жарты на паўхвілінкі” (Бароўская Н.С., Цяслоўская А.Г., выхавальнікі дашкольнай адукацыі);

работа з электронным дапаможнікам “Загадкі пра жывел” (Аўдзейчык В.І., Стасюкевіч Ж.Дз., выхавальнікі дашкольнай адукацыі);

гульня “Скрыня здароўя”, флэшмоб па-беларуску “Мельніца”, беларуская рухомая гульня “Падушачка” (Клок І.Ю., Міронь Т.Б., кіраўнікі фізічнага выхавання);

тэматычная крыжаванка “Радзіма” (Юрахно Д.А., Самусева Л.І., выхавальнікі дашкольнай адукацыі);

віктарына “Усе беларускае мне люба” (Ламан А.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі);

         віктарына «Адгадай свята беларусаў па першай літары», «Адгадай абрады і звычаі беларусаў па апісанню» (Якімчык Н.М., педагог сацыяльны).

складанне сінквейна “Мова” (Ланцэвіч А.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі);

беларускі аукцыён (Дабрыян А.П., Кічкайла Г.П., Кранцэвіч А.І., выхавальнікі дашкольнай адукацыі);

Закончыўся метадычны фестываль інтэрактыўным практыкаваннем “Запаведзі пра родную мову” на падставе верша Віктара Шведа “ Дзесяць запаведзяў “ , якое правяла Ланцэвіч А.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Усе прысутныя напісалі свае уражанні,выказванні наконт праведенага мерапрыемства і атрымалі салодкі падарунак з пажаданнем:

1.Хай вам шчасціць!

2.Хай збудуцца ўсе Вашы спадзяванні!

3.Хай лёс вам не здрадзіць!

4. Хай будзе ўсе добра!

4.Будзьце здаровы!

А усім, хто чытае гэтую навіну, таксама гэтага жадаем!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.