Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 43 человека

Кніжная скарбонка

Дата: 23 ноября 2017 в 22:34, Обновлено 3 октября в 16:47

Серыя "Казка ў малюнках"

Беларускія казкі адкрываюць дзверы ў чароўны свет жывёл і раслін, даносяць ўсю важнасць узаемаадносін паміж людзьмі, дапамагаюць зразумець што такое працавітасць і сумленнасць. Дзеці зачаравана слухаюць іх і малююць у сваім уяўленні іншы свет: добры, наіўны і несапсаваны. Бо ў казках заўсёды дабро перамагае зло.

Чым разнастайней прадстаўлена казка ўвазе дзіцяці, тым глыбей  ўспрымаецца яе сэнс і тым ярчэй будуць  ўражанні. Казка ў малюнках - добрая дапамога для бацькоў!

Вашай увазе прапануем  серыю "Казка ў малюнках", дызайн казак распрацаваны выхавальнікамі дашкольнага цэнтра:

"Лёгкі хлеб"

Дызайн з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў распрацаваны Нячай Н.А., выхавальнікам дашкольнай адукацыі

"Каток залаты лабок"

Дызайн з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў распрацаваны Стасевіч Л.М., выхавальнікам дашкольнай адукацыі


Наглядно-информационная газета "Мой родны кут"

Паважаныя бацькі!

Прадстаўляем вашай увазе бясцэнны скарб беларускай літаратуры. На дадзенай старонцы вы зможаце знайсці і прачытаць патрэбныя і цікавыя вам казкі, вершы, песні, загадкі, лічылкі і многае іншае на беларускай мове. Адзінае што вам трэба - перайсці па спасылцы і атрымліваць асалоду ад чытання разам з вашымі дзеткамі. Матэрыял узяты з сайту "dzietki.org"

Беларускія народныя казкі dzietki.org

Казкі іншых народау dzietki.org

Аўтарскія казкі dzietki.org

Апавяданні dzietki.org

энцыклапедыя dzietki.org

"Вясёлка"  - цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

 "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.


Калыханкi

                                              А ты, каток шэры

Изображение

  

 А ты, каток шэры,

Ў цябе хвосцік белы.
Прыйдзі, каток, начаваць
I дзіцятка калыхаць.

                                          А ты, коцінька-каток

         ИзображениеА ты, коцінька-каток,

         Ў цябе шэранькі хвасток.

         Ты прыходзь к нам начаваць,

         Будзеш Янку калыхаць,   
         А я шэраму катку
                   За работу заплачу —
                                              Дам гарлачык малака
                                              I кавалак пірага.

                                     Апсік, апсік, каточак

           Апсік, апсік, каточак,Изображение
           Не хадзі ты ў садочак,
           I не тапчы кветачак,
           I не будзі дзетачак.
           Няхай кветачкі цвітуць,
           Няхай дзетачкі заснуць.
           Люлі, люлі, дзеткі, спяць,

           А я буду калыхаць.

                             Баю, баіньку, баю

Баю, баіньку, баю.
Не лажыся на краю.
Не лажыся на краёк,
Прыйдзе шэранькі ваўчок.
Цябе схопіць за бачок

           

ЗабаўлянкiКартинки по запросу забаўлянкі прыляцелі птушкі

Гушкі, гушкі, гушкі

Гушкі, гушкі, гушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
                                        Сталі сакатаці.
                                                  Чаго птушкам даці?
  Прынясу ім жыта,
        Будуць птушкі сыты.
                        Пасыплю гароху —
                         Хай ядуць патроху.
                               Ды насыплю грэчкі —
                      Хай нясуць яечкі.

Кукарэку, певунок

Картинки по запросу забаўлянкі прыляцелі птушкіКукарэку, певунок,

Залаценькі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.

Кую, кую ножку

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі

 Да майго дзядулі.
 Скоранька паеду

Каб паспець к абеду.

                                                        Ладкі ладком

Ладкі ладком,
Піражкі з мядком,
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.

      Ладу, ладу, ладкі 

Изображение

— Ладу, ладу, ладкі
Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Малачко.
Бабулька казала,
 Як нас частавала:                                                                                                  

 Прыходзьце часцей,                                                            

Пачастую смачней:

Дам вам сыраквашкі,

Бярозавай кашкі.

                               Люлі-люлі-люліИзображение

Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці —

Што курачкам даці?
Ці ячменю жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.

Сонейка-сонца 

Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка-невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.

Ягорачка Изображение

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
 I свістаў ён птушачкай,
 Птушачкай-пяюшачкай.

Вершы

Адмарозіў лапкі

Изображение

Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...

Іван Муравейка

Адувнчык Изображение

Адуванчык,
Дзьмухавец,
Кучаравы маладзец.
Стаў ён
Пры дарожцы
На даўжэзнай ножцы.
Дзьмухнуў вецер —
Адуванчык
Стаў нібыта
Абарванчык.
Адуванчык,
Дзьмухавец,
Як падстрыжаны хлапец,
Бо на макаўцы
Ў былінкі
Аніводнай
Валасінкі.

   Авяр’ян Дзеружынскі

Аладкі

Я аладачкі з пяску
Сёння цэлы дзень пяку,
Але мой рахманы кот
Не бярэ аладкі ў рот.
— Коцік, коцік, не ўцякай!
Чаго хочаш?
— Ма-ла-ка!

Вольга Іпатава

Бусел 

Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і — праглынуў.

Васіль Вітка

Верабей

Верабейка:
– Ціў-ціў-ціў! –
Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што быў ён добры,
То з сябрамі падзяліў.

Елі муху ўсе са смакам.
Шчабяталі:
– Дзякуй!
– Дзякуй!

Ларыса Геніюш

Ветлівыя словы

«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Тадзіяна Кляшторная

Вожык

Бяжыць вожык —Тупу-туп!
Сам калючы,
Востры зуб.

— Вожык, вожык,Ты куды?
Ад якой бяжыш
Бяды?

Вожык лапкамі
Туп-туп!
Вожык вочкамі
Луп-луп!

Навакол

Пануе ціш.
Чуе вожык —
У лісці мыш.

Ён да лісця
Тапу-тап!
I лапкаю мышку —
Цап!

Алег Лойка

Восенню ў садзе 

На галіне тонкай
Яблыкі вісяць.
I гадае хлопчык:
— Як жа іх дастаць?
Выручыў малога
Вецер палявы,
Страсянуў галіну
I гукнуў:
— Лаві!..

Іван Муравейка

Вушкі

— Вушкі, вушкі,
Што вы чулі?
— Чулі песеньку Ганулі:
«Гулі-гулі,
Гулі-гулі».
— Вушкі, вушкі,
Што вы чулі?
— Нам нічога не чуваць,
Прыйшлі козы начаваць,
Танцаваць ды прыпяваць:
«Не хоча Гануля
Вушкі свае мыць,
Будзем з казлянятамі
Тут, у вушках, жыць».

Нэлі Тулупава


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.