Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Казка… Тэатр… Жыццё… Выхаванне…

Дата: 5 апреля 2019 в 14:10, Обновлено 8 апреля 2019 в 09:54
Автор: Михник Р. В.
350 просмотров

Казкі ёсць у кожным доме. У дашкольным дзяцінстве яны чытаюцца дзецям розных узростаў. І дзеці іх вельмі любяць. У сямейных бібліятэках есць казкі розных народаў, пераважна русскія. А нам, дашкольным работнікам, хочацца увагу дарослых і дзяцей звярнуць на беларускія казкі.

Выхавальнікі старэйшых групп у рабоце з  дзецьмі выкарыстоўваюць розныя прыёмы, каб садзейнічаць практычнаму авалоданню мастацка-маўленчай дзейнасцю на падставе нашай,  народнай або аўтарскай казкі. Выхаванцы з задавальненнем перадаюць змест твора, прыдумваюць пачатак ці заканчэнне казкі, вучацца выконваць ролі казачных персанажаў, перадаючы настрой, характар, выразнасць вобраза праз рухі, міміку, інтанацыю. Але самым цікавым для дзяцей з<sup>,</sup>яўляецца ўдзел у падрыхтоўцы да пастаноўкі казкі як акцёр, афарміцель сцэны. І, канешне, сама пастаноўка.

Упэўніцца ў гэтым змаглі выхаванцы сярэдняга ўзросту, завітаўшы да старэшых сяброў са  старшай “В” групы, каб паглядзець новую казку. І не пашкадавалі.

Выхавальнік Клінчук А.С. разам са сваімі выхаванцамі падрыхтавалі вельмі цікавую пастаноўку беларускай народнай казкі “Каза-манюка”. Размаўляць па-беларуску спадабалася ўсім!

Фотаздымкі можна убачыць у фотаальбоме “Казка… Тэатр… Жыццё… Выхаванне…”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.